“Кампазыторыюм”

| 13.05.2012 vvsiamashka

16 траўня ў праграме “Кракатук” – музыка з навукай:
a-litvinovsky.jpg
- новы альбом Аляксандра Ліцьвіноўскага “Windophonia” –
творы для духавых інструмэнтаў;
- “мэтафізычны” Сяргей Пукст з хорам беларускіх мастакоў;
- альгарытмічная музыка Аляксандра Цурко ў выкананьні аркестры зь Екацерынбургу;
- The Arches – новая фармацыя з былых удзельнікаў “Рацыянальнае дыеты”;
- сёлетні альбом праекту “СолнцеЦветы” – апакаліптычна запаволены Бах.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

9 траўня ў праграме “Кракатук” – раб-кор, бульба-фанк, авангард ды ручная праца:
rabkor.jpg
- рэкордны альбом “Ляпіса Трубяцкога” – “саўндтрэк да рэвалюцыі”;
- два гурты-антыподы зь Бярозы – :B:N ды “Кальмары”;
- міньён “Авангард” ад групы “Одним Днём”;
- бульба-фанкавы дэбютнік Chiefs Band;
- HandmadE – “музыка зь няволі”.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

2 траўня ў праграме “Кракатук” – айчынны грандж, трэш-мэтал і дэкаданс на розных мовах і на прыкладзе сёлетніх рэлізаў:
cover.jpg
- кампіляцыя “Гранж:BY” – гурты Happy Face і Remissia;
- студыйны канцэртнік “Jump!” – гурты Sub Rosa Dictum і Avias;
- “песьні, што зробяць вас шчасьлівымі” ад групы 2morrow2late;
- гомельская сцэна – дэбютныя альбомы гуртоў Koda G9 і Ivorygod, першы беларускамоўны сьпеў Gods Tower;
- другі альбом магілеўскага трыё Akute;
- касьмічная імправізацыя праекту Lilac.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

25 красавіка ў праграме “Кракатук” – брыт-поп ды індзі-рок па-ангельску, па-беларуску, па-расейску й на трасянцы на прыкладзе сьвежых рэлізаў:
album-cover-front.jpg
- дэбютны сынгал сэкстэту Martin S.;
- новы альбом і першая беларускамоўная песьня Open Space;
- першыя паўнафарматнікі ад ансамбляў Hair Peace Salon і The Fraiz;
- SP і EP ад гуртоў Green Pepper і April Twins;
- парадыйна-сатырычны міньён “Разьбітага сэрца пацана”;
- Лявон Вольскі з песьняй паводле Маркэса, запісанай на канцэрце ў Ню-Ёрку.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

ЯН СЯМАШКА

| 21.04.2012 vvsiamashka

20 красавіка 2012 г. - дзень народзінаў Яна Віктаравіча Сямашкі!!!

КМ-афіша

| 19.04.2012 vvsiamashka

3 траўня - “Вялікі вясеньні канцэрт” “Князя Мышкіна” ў музэі Азгура, пачатак - 19-30. Адрэса: вул. З.Азгура-8.
default.jpeg
У начы з 18 на 19 траўня - “СінэмаФэст” ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”. Плянуецца, што “КМ” будзе агучваць нямое кіно на адкрытай пляцоўцы.

“C.C. & S.S.”

| 17.04.2012 vvsiamashka

18 красавіка ў праграме “Кракатук” – два знакавыя альбомы-дэбюты першага паўгодзьдзя:
covers.jpg
- індзі-рокавы квінтэт Clover Club з альбомам “Random Mood Jukebox”;
- гаражнае блюз-рокавае трыё бяз баса Sang Sattawood з альбомам “Tree”;
- падабенствы й адрозьненьні, камэнтары аўтараў і рэміксы.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

“Resurrexit”

| 10.04.2012 vvsiamashka

11 красавіка ў праграме “Кракатук” – міжвелікодная гадзіна:
mal.jpg
- фольк-авангардовыя праекты Kazaplin і Folkroll;
- кампазытары-электроншчыкі Віталь Гармаш, Андрэй Савіцкі ды Аляксандар Мартаўскі;
- француская плытка народнага хору “Красавік” (“Грамніцы”);
- гурты зь менскае Архікатэдры й касьцёлу ў Вілейцы;
- старадаўняя “песьня жальбы” ад сьпевака й дасьледчыка Віктара Скорабагатава;
- паэта й бард Раман Абрамчук з кампазыцыяй “Абрыкос”.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

“Літвакі (ч.2)”

| 02.04.2012 vvsiamashka

4 красавіка ў праграме “Кракатук” – забароненая за савецкім часам габрэйская музыка беларускіх кампазытараў і ня толькі:
30180587_shagal_skripach.jpg
- дасьледчык і лідэр духавога квартэту Riviera Максім Расоха;
- Leon Gurvitch – запісы зь Сяргеем Аньцішыным і Фрэнкам Лёнданам, удзел у праекце “Перазагрузка-2”;
- патомны клезмэр, кампазытар Самуіл Палонскі;
- аўтар першага беларускага нацыянальнага балету Міхаіл Крошнэр;
- аўтар першае беларускае тэлеопэры Генрых Вагнэр;
- першая прафэсійная кабета-кампазытарка ў Беларусі Эця Тырманд;
- габрэйскія тэмы ў творах Уладзімера Залатарова й Лявона Маліноўскага;
- аркестры Harotnica i Malanka, а таксама карпаратыўны Shalom-band.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

РІМЦ “Форціс” прадстаўляе канцэптуальную музычна-літаратурную імпрэзу “АВАНСЦЭНА”. У праграме:

images.jpeg
- кампазыцыя “Ноч з днём пасярэдзіне” – сумесная праца групы інтуітыўнае імправізацыі “Князь Мышкін” і паэтаў Віктара Жыбуля й Веры Бурлак паводле малавядомай беларускай паэзіі 20-30-ых гг. мінулага стагодзьдзя (падрабязьней – http://tuzin.fm/article/2499/);

1326650196_cover_small.jpg
- цыкаль кампазытара Канстаньціна Яськова «Ludus Mobilis» у выкананьні Belarus Modern Ensemble (падрабязьней – http://tuzin.fm/article/65833/).

Дзея пачнецца 14 красавіка а 19-ай гадзіне ў канфэрэнц-залі Палаца мастацтваў (Менск, вул. Казлова-3). Даведкі й замова квіткоў: 8(029)688-72-45, 8(029)555-95-91, 8(029)199-07-55.